Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55474 документов. Показано: 21 за последние 30 дней.

Нястомны лінгвіст   / Крыўко, Мікалай /

Мікалай Васільевіч Абабурка - беларускі лексіколаг, кандыдат філалагічных навук (1971), дацэнт (1976-1996), прафесар (1996), загадчык (1973-1983) кафедры беларускай мовы МДУ імя А.А. Куляшова. Навукова-даследчая спецыялізацыя - сучасная беларуская мова (лексікалогія), беларуская дыялекталогія (лексіка), гісторыя беларускай літаратурнай мовы, лінгвістыка тэксту і інш. Стажыраваўся ў Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (1985).

Источник: Наша слова,   06.07.2016
Рубрика: Сотрудники НАН
Вялікі працаўнік на ніве роднай мовы (да 90-годдзя прафесара Івана Якаўлевіча Лепешава)   / Крыўко, Мікалай /

23 кастрычніка навуковая і педагагічная грамадскасць Беларусі адзначыла 90-годдзе з дня нараджэння славутага беларускага мовазнаўца і педагога, доктара філалагічных навук, прафесара Івана Якаўлевіча Лепешава. Мікалай Крыўко, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Цэнтра даследванняў праблем беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, распавядае пра жыццё і дзейнасць Івана Якаўлевіча.

Источник: Наша слова,   29.10.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
Дзе памылкі, а дзе...   / Крыўко, Мікалай /

Мікалай Крыўко, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры знайшоў памылкі у артыкулах і многіх энцыклапедычных выданнях, прысвечаных вядомым дзеячам навукі БССР, супрацоўнікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Наша слова,   01.10.2014
Рубрика: НАН Беларуси
Тытанічны ўклад у лінгвістычную навуку   / Крыўко, Мікалай /

Да 95-годдзя з дня нараджэння прафесара Міхаіла Булахава вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Мікалай Крыўко распавядае пра жыццё выдатнага навукоўцы, яго багатую творчую спадчыну

Источник: Наша слова,   23.07.2014
Рубрика: Сотрудники НАНИстория НАН
Слова пра вялікага прафесара   / Крыўко, Мікалай /

95 гадоў таму нарадзіўся Міхаіл Гапеевіч Булахаў — адзін з найвыдатнейшых спецыялістаў-мовазнаўцаў славянскіх краін свету, якія зрабілі вялікі ўнёсак у лінгвістычную навуку, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, кавалер Ордэну Ф. Скарыны

Источник: Літаратура і мастацтва,   18.07.2014
Рубрика: Сотрудники НАНИстория НАН
Жыццё, аддадзенае вывучэнню мовы   / Крыўко, Мікалай /

Аляксей Пятровіч Груца - навуковы супрацоўнік сектараў лексікалогіі і лексікаграфіі, дыялекталогіі, гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства АН Беларусі, прафесар Мінскага педагагічнага інстытута. Аляксей Пятровіч прысвяціў выкладчыцкай і навукова-даследчай дзейнасці ў галіне мовазнаўства каля 60 гадоў жыцця. Ім апублікавана каля 200 навуковых прац. Супрацоўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, вучоныя-калегі і шматлікія студэнты многіх пакаленняў віншуюць навукоўца з 90-гадовым юбілеем.

Источник: Наша слова,   28.05.2014
Рубрика: Сотрудники НАНИстория НАН
Роднай мове аддадзены   / Крыўко, Мікалай /

Навуковы супрацоўнік сектараў лексікалогіі і лексікаграфіі, дыялекталогіі, гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі, прафесар Аляксей Пятровіч Груца адзначае свой 90-гадовы юбілей.

Источник: Літаратура і мастацтва,   25.04.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
Прафесар, які дапамог студэнту   / Крыўко, Мікалай /

Артыкул прысвечаны Васілю Старычонку, мовазнаўцу, доктару філалагічных навук, прафесару, які з 1976 г. па 1982 г. працаваў у Інстытуце мовазнаўства АН БССР.

Источник: Літаратура і мастацтва,   28.02.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
Хто добра сее, той мае і добры ўраджай   / Крыўко, Мікалай /

Артыкул, прысвечаны до 60 годдзя, распавядае аб навуковым шляхе і дзейнасці мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара Васіля Дзянісавіча Старычонка.

Источник: Настаўніцкая газета,   25.02.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
Зайздросны лёс працаўніка беларускага мовазнаўства   / Крыўко, Мікалай /

Аўтар, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Мікалай Крыўко, прысвяціў свой артыкул 90-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара Арцёма Яфімавіча Баханькова.

Источник: Наша слова,   29.01.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
Яго партрэт у лічбах   / Крыўко, Мікалай /

Артыкул прысвечаны Арцёму Яфімавічу Баханькову, доктару філалагічных навук, прафесару, супрацоўніку Інстытута мовазнаўства АН Беларусі, загадчыку кафедры беларускай мовы пры прэзідыуме АН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   24.01.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
Маладое мовазнаўства   / Крыўко, Мікалай /

Летась у выдавецтве «Беларуская навука» выйшла манаграфія В. Русак «Марфаналогія словазмянення і слоўтварэння сучаснай беларускай мовы». Асноўная мэта кнігі – раскрыць унутраныя заканамернасці марфаналагічных з´яў ва ўсёй сістэме словазмянення і словаўтварэння сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Источник: Літаратура і мастацтва,   20.12.2013
Рубрика: Наука и общество
Усе сілы аддавала справе развіцця айчыннай лінгвістыкі   / Крыўко, Мікалай /

Да 100-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага вучонага-лінгвіста і педагога Ніны Трафімаўны Вайтовіч. Аўтар артыкула – вядучы супрацоўнік Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Мікалай Крыўко.

Источник: Настаўніцкая газета,   29.08.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Навуковы гонар і плён беларускіх фанетыстаў і фанолагаў   / Крыўко, Мікалай /

Значных поспехаў у другой палове XX стагоддзя і ў першыя гады XXI стагоддзя дасягнула акадэмічная лінгвістычная навука. У прыватнасці, у гэтым плане вызначыліся фанетычныя, фаналагічныя і марфалагічныя напрамкі, распрацаваныя вучонымі Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Артыкул Мікалая Крыўко – вядучага навуковага супрацоўніка Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   16.04.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Актыўны працаўнік на ніве роднай мовы (да 90-годдзя з дня нараджэння С.Я. Кечык)   / Крыўко, Мікалай /

Артыкул вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі Мікалая Крыўко прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага мовазнаўца выдатніка народнай асветы Беларусі і выдатніка асветы СССР дацэнта Соф´і Якаўлеўны Кечык.

Источник: Наша слова,   14.11.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Канчаткова сфарміравана яшчэ адна галіна беларускага мовазнаўства – марфаналогія   / Крыўко, Мікалай /

Рэцэнзія вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі Мікалая Крыўко на манаграфію В.П. Русака “Марфаналогія словазмянення і словаўтварэння сучаснай беларускай мовы”.

Источник: Настаўніцкая газета,   20.10.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Двойчы выдатнік асветы, каралева дзеепрыслоўя   / Крыўко, Мікалай /

Артыкул вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі Мікалая Крыўко прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага мовазнаўца, выдатніка народнай асветы Беларусі і выдатніка асветы СССР, дацэнта Соф’і Якаўлены Кечык.

Источник: Настаўніцкая газета,   11.10.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Адказ маім апанентам   / Крыўко, Мікалай /

Артыкул вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі Мікалая Крыўко.

Источник: Наша слова,   26.09.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Багацце фарбаў роднай мовы   / Крыўко, Мікалай /

Агляд “Слоўніка эпітэтаў беларускай мовы.” М.П. Пазнякова прадстаўляе вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі Мікалай Крыўко.

Источник: Літаратура і мастацтва,   21.09.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Нястомны творца на ніве роднай мовы   / Крыўко, Мікалай /

Артыкул Мікалая Крыўко, вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння вядомага вучонага-мовазнаўцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР і лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Яўгеніі Міхайлаўны Рамановіч.

Источник: Наша слова,   18.07.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Падзвіжніцкая праца ў галіне роднай мовы   / Крыўко, Мікалай /

Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі Мікалай Крыўко прадстаўляе агляд выдання Ф. А. Піскунова “Вялікі слоўнік беларускай мовы”, які змяшчае каля 223 тысяч лексічных адзінак і ўдвая перавышае аб'ём найбольш поўнага на сёння “Слоўніка беларускай мовы” пад рэдакцыяй акадэміка АН БССР М. В. Бірылы, выдадзенага ў 1987 годзе.

Источник: Наша слова,   11.07.2012
Рубрика: Сотрудники НАН